У Беларусі ўжо больш за 1000 палітвязняў
У Беларусі ўжо больш за тысячу палітвязняў. Правабаронцы ўключылі ў спіс яшчэ 12 чалавек. Гэта — Мікалай Белазёраў, Мікалай Берднікаў, Мікалай Віцікаў, Анатоль Выдрын, Арцём Жэрнак, Мікалай Кавалеўскі, Алег Канавалаў, Андрэй Корабаў, Андрэй Мышкавец, Мікіта Палеонак, Руслан Сінчукоў і Дзмітрый Цыб. Цяпер палітзняволенымі прызнаныя 1007 чалавек. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Большасць з новых палітвязняў асуджаны ці ўзяты пад варту па крымінальных справах, распачатых за абразу прадстаўніка ўлады ці Аляксандра Лукашэнкі. Віцікаў узяты пад варту па абвінавачванні ў "распальванні варожасці" за ліст ў раённую газету з прапановамі па "канстытуцыйнай рэформе". Канавалаў і Мышкавец знаходзяцца пад вартай за каментары пра "справу Зельцэра".
Вызваленне палітвязняў — адно з галоўных патрабаванняў беларускіх дэмакратычных сіл, заходніх краін да афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.