У Беларусі яшчэ не прынялі рашэнне аб манетызацыі працы папулярных месенджэраў

У Беларусі яшчэ не прынялі рашэнне аб манетызацыі працы папулярных месенджэраў

Міністэрства сувязі і інфармацыі Беларусі яшчэ не прынялі рашэнне аб манетызацыі працы ў нашай краіне папулярных месенджэраў. Пра гэта 11 красавіка ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

“Размовы аб манетызацыі Viber, Skype і іншых месенджэраў ідуць па ўсім свеце, — кажа Папкоў. — Пакуль адзіных падыходаў няма нідзе. Мы будзем рухацца сумесна з рашэннямі іншых краін. Асобна ўзятая краіна гэтую праблему не вырашыць”.

Таксама міністр заявіў, што Беларусь своечасова ўкараніць тэхналогію 5G. “Мы вывучаем тэхналогію, яна будзе ў краіне, кажа Сяргей Папкоў. — Сёння тыя ж сеткі 4G, якія будуюцца, узводзяцца з прыцэлам на будучыню, каб менш траціць грошай на замену базавых станцый”. Ён запэўніў, што Беларусь у рэалізацыі гэтага праекта “не адстане ад свету”.

У Беларусі яшчэ не прынялі рашэнне аб манетызацыі працы папулярных месенджэраў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі