У Беларусі з лістапада больш за 14 тысяч чалавек пацярпелі ад зімовых траўм
Найбольш такія траўмы атрымалі ў Віцебскай вобласці
14 705 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў зарэгістраваны з 21 лістапада 2023 года па 27 студзеня 2024 года ў Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З рэгіёнаў больш за ўсё такія траўмы атрымалі ў Віцебскай вобласці — 2649 чалавек, а менш за ўсё — у Гродзенскай: 1109.
У ведамстве адзначаюць, што ў зімовы перыяд колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўмаў павялічваецца ў 2-3 разы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.