У Беларускага дзяржцырку новы дырэктар — ідэолаг Уладзімір Шабан
Ён сёмы кіраўнік галоўнага цырка нашай краіны.
Да Шабана ўстановай паўгады кіраваў Сяргей Мядзведзеў, прызначаны замест Таццяны Бандарчук, супраць якой распачатая крымінальная справа.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", да свайго прызначэння Уладзімір Шабан займаў пасаду намесніка гендырэктара па ідэалагічнай працы, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Белдзяржфілармоніі.
Мастацкім кіраўніком Белдзяржцырку стаў Вітаўтас Грыгалюнас, які дагэтуль кіраваў кафедрай рэжысуры факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Фота — tamby.info