У "Белавія" сцвярджаюць, што праблем з запчасткамі для самалётаў няма

Самалёт "Белавія"

Самалёт "Белавія" / @belavia_official

У "Белавія", нягледзячы на санкцыі, няма праблем з запаснымі часткамі, кампанія ў стане забяспечыць бяспеку палётаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў гендырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец. З яго слоў, пры абслугоўванні або рамонце самалётаў ставяць "тыя ж запчасткі", якія ставілі і тры, і пяць гадоў таму.

"Безумоўна, гэта ўсё тыя ж запчасткі, кампаненты цалкам арыгінальныя. Як мы гэта робім — гэта іншае пытанне. Наколькі для нас гэта стала даражэйшым, наколькі змянілася лагістыка — гэта іншыя пытанні", — адзначыў Чаргінец. Для спажыўца, для якога ў першую чаргу важная бяспека, нічога, са слоў кіраўніка "Белавія", не змянілася. Пра тое, што камплектавальнікаў і запасных частак хапае, заявіў у эфіры тэлеканала і кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб.

Нагадаем, раней у супольнасці былых сілавікоў Беларусі BYPOL расказалі, што запчасткі для самалётаў "Белавія" здымаюць з самалётаў, якія цяпер не лётаюць, або заказваюць з трэціх краін. У апошнім выпадку абсталяванне прыходзіць без суправаджальных дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі