У Берліне загарэўся завод з хімікатамі
Пажар на хімічным заводзе ў Берліне
На паўднёва-заходняй ускраіне Берліна ў раёне Ліхтэрфельдэ 3 траўня загарэлася прадпрыемства Diehl Metal Applications, паведамляе Bild.
На заводзе займаюцца рафінаваннем і гальванізацыяй металаў. Пажар ахапіў усе чатыры паверхі будынка, частка з іх ужо абрынулася. З агнём змагаюцца 130 пажарных.
Паведамляецца, што на прадпрыемстве захоўвалася серная кіслата і цыянід медзі, адбылося ўзгаранне хімікатаў. Існуе рызыка, што разам з дымам утворыцца воблака сінільнай кіслаты, якая падымаецца ў паветра. Вецер нясе атрутнае воблака на поўнач.
Пажарники рэкамендуюць берлинцам пазбягаць тэрыторыю вакол завода, зачыніць вокны і дзверы, выключыць кандыцыянеры. Вучняў навакольных школ адправілі дадому, а крамы ў наваколлі завода зачынілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.