У Мінску гарэў басейн, які будуюць разам з кітайцамі

Пажар у раёне станцыі метро "Моладзевая"

Пажар у раёне станцыі метро "Моладзевая" / "Новы Час"

Удзень 2 траўня ў Мінску на 1-м Загарадным завулку, каля станцыі метро "Моладзевая" ўспыхнуў пажар. На гэтым участку адбываецца сумеснае беларуска-кітайскае будаўніцтва басейна.

Як паведамляецца ў СМІ, каля 12:30 загарэўся склад будаўнічых матэрыялаў. Пажарнікі прыехалі праз 10 хвілін, піша "Новы Час". А 13-й гадзіне ачаг ўзгарання быў ліквідаваны.

Дарэчы, нейкі час пажарнікі не маглі праехаць праз зачыненыя і загароджаныя вароты. Замок давялося пілаваць балгаркай. Ваду для тушэння агню бралі побач з аб'ектам, каля тралейбуснага дэпо.

Пацярпелых пры пажары няма. Прычына здарэння высвятляецца.

У Мінску гарэў басейн, які будуюць разам з кітайцамі
Пажар у раёне станцыі метро "Моладзевая" / "Новы Час"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі