У Бешанковічах пасля здарэння з вадой застаюцца шпіталізаванымі шэсць дзяцей

У Бешанковічах пасля здарэння з вадой застаюцца шпіталізаванымі шэсць дзяцей

Па стане на 5 красавіка ў Бешанковічах пасля аварыі на вадаправодзе застаюцца шпіталізаванымі шэсць дзяцей. Іх стан ацэньваецца як здавальняючы. За тыдзень у стацыянары лячыліся 26 чалавек  — пяцёра дарослых і 20 дзяцей, піша раённая газета "Зара".

Па словах галоўнага санітарнага лекара раёна Ніны Карпушэнка, у дзяцей выявілі наравірус.

Санслужба правярае якасць вадаправоднай вады. А жыхарам Бешанковічаў рэкамендуюць перад ужываннем у ежу ваду кіпяціць.

У ноч з 29 на 30 сакавіка ў райцэнты здарылася аварыя ў вадаправодных сетках, станцыя абезжалезвання вады "Моладзевая" часова спынілася. Людзі патруціліся вадой з-пад крана. Улады арганізавалі падвоз вады ў цыстэрнах. Праўда, падвозіць яе абяцаюць "па меры неабходнасці".

3 красавіка стала вядома, што праверкай здарэння заняўся Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі