У Браслаўскім раёне на возеры Дрысвяты патануў рыбак
У Браслаўскім раёне на возеры Дрысвяты патануў рыбак. Здарэнне адбылося раніцай 28 лютага. 54-гадовы мужчына, жыхар вёскі Разета, у 300 метрах ад берагу праваліўся ў палонку. На месца выклікалі ратавальнікаў. Сумесна з вадалазамі цела патанулага знайшлі і даставілі на бераг, інфармуе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць рыбакам пра небяспеку выхаду на лёд у цяперашні час.