У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём

У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём

У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём. Здарэнне адбылося ўначы 1 красавіка. ДАІ атрымала інфармацыю пра п’янага кіроўцу на Mitsubishi Pajero. Пазадарожнік знайшлі каля начнога клуба, ён якраз ад’язджаў. Даішнікі яго спынілі.  

Вынікі медыцынскага агляду пацвердзілі, што 39-гадовы мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення — 0,6 праміле. У яго дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае канфіскацыя аўтамабіля, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Правы кіроўцы мужчына атрымаў у 1997 годзе. Ад таго часу за парушэнне правілаў дарожнага руху ён прыцягваўся да адказнасці 39 разоў.

У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі