У Брэсце ратавалі кошку, якая ўпала ў вентыляцыйную шахту (фота, відэа)

У Брэсце ратавалі кошку, якая ўпала ў вентыляцыйную шахту (фота, відэа)

У Брэсце ратавалі кошку, якая ўпала ў вентыляцыйную шахту. Жывёла звалілася туды з 30-метровай вышыні і правяла ў “палоне” некалькі дзён.

Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, 12 красавіка ратавальнікаў выклікалі неабыякавыя людзі, жыхары 10-павярховіка, у якім адбылося здарэнне. Супрацоўнікам МНС для таго, каб вызначыць дакладнае месца, дзе знаходзілася кошка, давялося вывучаць праектную дакументацыю і прыцягваць спецыялістаў-будаўнікоў. Жывёлу знайшлі на ўзроўні першага паверха, зрабілі ў сцяне вентыляцыйнай шахты невялікую дзірку, праз якую і дасталі кошку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі