У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць "Анатоль Шкарпэтак" і "Каханне Казлоўскі"

У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць "Анатоль Шкарпэтак" і "Каханне Казлоўскі"

Кур'ёзныя імёны чыноўнікаў з'явіліся на сайце Брэсцкага гарвыканкама. Гэта стала вынікам перакладу з дапамогай аўтаматычнага перакладчыка.

Мінчук Сяргей Бахун паскардзіўся ў Брэсцкі гарвыканкам, што на сайце гэтай структуры няма беларускай версіі. Праз чатыры месяцы, 15 красавіка, ён атрымаў адказ аб тым, што пытанне вырашанае: "У выніку праведзенай працы на сайце гарвыканкама створаны неабходны інструмент перакладу інфармацыі на беларускую мову".

Выявілася, што сайт гарвыканкама абсталявалі кнопкай пераходу на аўтаматычны пераклад у гугл-транслэйце. У выніку гарвыканкам нечакана абзавёўся новымі работнікамі. Напрыклад, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Анатоль Наскоў стаў у беларускай версіі "Анатоль Шкарпэтак", яго намесніца Алеся Округ — "Алеся Акруга", дэпутатка гарсавета Любоў Казлоўская — "Казлоўскi Каханне", кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Уладзімір Тупіца (націск на першы склад) — "Уладзiмiр Тупень".

Раніцай 20 красавіка беларуская версія сайта city-brest.gov.by была выдаленая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі