У Буда-Кашалёўскім раёне адзін беспрацоўны падпаліў другую беспрацоўную

У Буда-Кашалёўскім раёне адзін беспрацоўны падпаліў другую беспрацоўную

П'яны сужыцель падпаліў сяброўку ў Гомельскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Усё адбылося ў аграгарадку Губічы Буда-Кашалёўскага раёна ў ноч з 28 на 29 ліпеня. Прыкладна ў 01.45 мужчына 1982 года нараджэння выпіў і пасварыўся са сваёй сяброўкай у якой жыў. Пасля гэтага ён абліў гаспадыню гаручай вадкасцю і падпаліў.

Абодва ўдзельнікі гісторыі беспрацоўныя. Жанчына выжыла, яе адвезлі з тэрмічнымі апёкамі галавы і цела ў бальніцу. Падазраванага затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі