У Буда-Кашалёве судзяць мужчыну, які спаліў сваю сужыцельку

У Буда-Кашалёве судзяць мужчыну, які спаліў сваю сужыцельку

14 снежня Гомельскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Буда-Кашалёве пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачанні 34-гадовага жыхара раёна ў забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй грамадзянскай жонкі. Трагічнае здарэнне адбылося 28 ліпеня ў вёсцы Губічы. Падчас сваркі пасля ўжывання спіртнога мужчына абліў сужыцельку бензінам і падпаліў. На жанчыне ўспыхнула адзенне. Спалохаўшыся, вясковец пачаў тушыць агонь і выклікаў хуткую дапамогу. 36-гадовая жанчына атрымала тэрмічныя апёкі твару, шыі, грудзей і памерла ў бальніцы.

Як паведамляе БелаПАН, два падобныя выпадкі здарыліся нядаўна ў тым жа Буда-Кашалёўскім раёне. 28 лістапада п'яны 49-гадовы мужчына падпаліў сваю 47-гадовую сужыцельку, якая ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы. Распачатая крымінальная справа па факце забойства, здзейсненага пры абцяжваючых абставінах.

26 лістапада ў Буда-Кашалёве 56-гадовы мужчына абліў жонку бензінам падчас сваркі, пасля чаго падпаліў. У будынку пачаўся пажар, і пара выбегла на вуліцу. Пацярпелая жанчына шпіталізаваная з апёкамі рук, а падазроны затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі