У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў рабочых да сцяны гаража

У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў рабочых да сцяны гаража

У Бялынічах снегаўборачны грузавік прыціснуў двух рабочых да сцяны гаража. Мужчыны (1973 і 1981 гадоў нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Распачатая крымінальная справа, артыкул — парушэнне правіл аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум асобам.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, здарэнне адбылося на дарожна-эксплуатацыйным участку № 74 прадпрыемства “Магілёўаўтадор”. Па версіі следства, галоўны механік не забяспечыў выкананне працаў з улікам усіх мер бяспекі — рабочыя ўстанаўлівалі на аўтамабіль снегаачышчальнік, але перад гэтым не азнаёміліся з асаблівасцямі эксплуатацыі. Машына раптоўна паехала наперад і рабочыя не паспелі адбегчы.

Прызначаны экспертызы, працягваецца праверка абставін няшчаснага выпадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі