У Бялыніцкім раёне жанчыну падчас пажару ў доме ўратавалі аднавяскоўцы

У Бялыніцкім раёне жанчыну падчас пажару ў доме ўратавалі аднавяскоўцы

У Бялыніцкім раёне жанчыну падчас пажару ўратавалі аднавяскоўцы. Як паведамляе прэс-служба МНС, пажар здарыўся ў ноч на 8 красавіка ў вёсцы Станцыя Друць, пасля 3.00. Суседзі пабачылі, што дом мясцовай жыхаркі, жанчыны 1962 года нараджэння, загарэўся. Двое мужчын увайшлі ў цалкам задымленае памяшканне і знайшлі гаспадыню, якая ляжала ў жылым пакоі. Яны паспелі выцягнуць пацярпелую праз акно на вуліцу, а затым вылікалі МНС.

Агонь знішчыў дах і перакрыцце, маёмасць у доме, а таксама пашкодзіў сцены. Гаспадыня дома атрымала апёкі 1-2 ступені на 50% цела. Яе даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Жанчына характарызуецца здавальняючы, нідзе не стаіць на ўліку. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі