У цэнтры Кіева збіраюцца ўдзельнікі Народнага веча
На 9.00 раніцы там было ўжо каля 3 тысяч чалавек. Пачатак акцыі прызначаны на 12.00.
Большасць удзельнікаў знаходзіцца каля сцэны Еўрамайдана, дзе прайшоў малебен за ўкраінскую нацыю і дзяржаву, перадае УНІАН.
Людзі прыбываюць у цэнтр гораду хуткімі тэмпамі. У прыватнасці, у кіеўскім метрапалітэне, на станцыі “Хрэшчацік”, практычна ўсе пасажыры выходзяць з вагонаў і падымаюцца ў цэнтр. Людзі на Еўрамайдане ў добрым настроі.
Частка з іх, што каля сцэны трымаюць сцягі Украіны і партыйныя сцягі. Людзі, якія прыбываюць на Майдан, таксама ўпрыгожваюць сябе ўкраінскім сцягам або стужкай з сімволікай Еўрасаюза і Украіны.
А 12.00 тут пачнецца Народнае веча. Сярод патрабаванняў, якія напярэдадні агучылі ўдзельнікі пратэстаў у Кіеве, — пакаранне вінаватых у збіцці маніфестантаў 30 лістапада і 1 снежня, адстаўка ўраду Мікалая Азарава і датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, крымінальная справа супраць міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанкі і вызваленне ўсіх палітвязняў.