У цэнтры Віцебска нявеста і цешча збілі жаніха
У гістарычным цэнтры Віцебска нявеста, і, верагодна, яе маці, збілі жаніха. Кур'ёзнае здарэнне было знятае 26 сакавіка на відэарэгістратар машыны, што ехала ззаду.
Аўтамабіль з вясельнага картэжа прытармазіў каля прыпынку. З яго выскачыла нявеста, якая пачала біць букетам жаніха. Неўзабаве да іх падбегла жанчына, верагодна, — маці нявесты, якая пачала біць хлопца сумачкай.
Што стала прычынай такой агрэсіі ў дачыненні да маладога чалавека — невядома, адзначае tut.by.