У чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз — больш за 700 легкавых аўто

Нейтральная паласа на памежным пераходзе "Брэст" / ДПК

Нейтральная паласа на памежным пераходзе "Брэст" / ДПК

У чэргах на выезд з Беларусі ў Еўразвяз у дадзены момант знаходзяцца каля 720 легкавых аўтамабіляў. Самая вялікая чарга ў пункце пропуску "Брэст" — там выезду чакаюць каля 180 машын. Рух да мяжы зойме 8-10 гадзін.

Цяпер паміж Беларуссю і краінамі ЕС працуюць 7 прапускных пераходаў. Яшчэ два ўлады Літвы закрылі 18 жніўня праз пагрозу дыверсій з беларускага боку. Што негатыўна адбілася на даўжыні чэргаў у іншых прапускных пунктах.

Чэргі на памежных пераходах выраслі ўжо да вечара пятніцы. Сёння раніцай больш за 100 аўтамабіляў чакаюць уезду ў Літву ў пунктах пропуску "Беняконі" і "Каменны Лог". Па 70 машын у зоне чакання на пунктах пропуску "Урбаны" і "Грыгараўшчына" на мяжы з Латвіяй. У апошнім вадзіцелям паведамляюць, што час чакання выезду складзе 12 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі