У дачыненні блогера Аляксандра Кабанава распачалі крымінальную справу
У дачыненні блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава распачалі крымінальную справу. Пра гэта ён паведаміў сайту b-g.by. Заяву на яго напісаў міліцыянер з Бярозы. Яна мае адносіны да падзей двухгадовай даўніны. Падрабязнасці раскрываць Кабанаў не хоча.
Аляксандр Кабанаў — адзін з актывістаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Нядаўна ён быў у студыі Еўрарадыё, дзе распавядаў пра гэтыя пратэсты. У чацвер прайшлі ператрусы ў бацькоў блогера і яго дзяўчыны. А вось ператрус па месцы рэгістрацыі Кабанава праваахоўнікі правесці не змаглі — быў няправільна пазначаны яго адрас.
Аляксандр Кабанаў знаходзіцца на волі, яго не затрымлівалі.