У "Дэльта Банк" увялі часовую адміністрацыю

У беларускі "Дэльта Банк" увялі часовую адміністрацыю па кіраванні банкам. Зроблена гэта пастановай праўлення Нацбанка Беларусі, піша сайт doingbusiness.by.

Прычынай называюцца "негатыўныя падзеі", якія адбываюцца ва ўкраінскім "Дэльта Банку". У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, што ўкраінскі "Дэльта Банк" прызнаны неплацежаздольным.

Гаворыцца, што ўвядзенне часовай адміністрацыі робіцца ў інтарэсах укладчыкаў і іншых крэдытораў беларускага банка. Кіраўніком часовай адміністрацыі "Дэльта Банка" прызначаны Аляксандр Пядзько. Паўнамоцтвы праўлення "Дэльта Банка" прыпыненыя на перыяд дзеяння часовай адміністрацыі.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі