У дом шматдзетнай сям'і ўехаў трактар, але выплаціць страхоўку ім адмовіліся

У дом шматдзетнай сям'і ўехаў трактар, але выплаціць страхоўку ім адмовіліся

Жыхар вёскі Церахоўка з Добрушскага раёна не змог атрымаць страхоўку пасля таго, як у яго дом уехаў пагрузчык, піша сайт vdobrushe.by.

Шматдзетны бацька Міхаіл Івашчанка кажа, што нядаўна ў будні дзень у яго дом заехаў пагрузчык.

"Каля шасці гадзін вечара толькі-толькі забраў дзяцей у іншы пакой, як пачуў незразумелыя гукі. Адчыняем дзверы ў пакой і бачым скрозь пралом у сцяне вуліцу і частку трактара", — згадвае ён. 

Выявілася, што ў дом Івашчанкаў заехаў пагрузчык сельгаспрадпрыемства "Церахоўка-Агра". Пры гэтым была прабітая сценка дома, пашкоджаная мэбля, перабітая падводка газу да домаўладання, асеў дах.

Як высветліла ДАІ, прычынай здарэння стала няспраўнасць сістэм гідраўлікі і тармазоў у трактары. На вінаватых склалі адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за выпуск на лінію няспраўнай тэхнікі.

А страхавая кампанія адмовілася плаціць кампенсацыю шкоды будынка. Дом пацярпеў пры ДТЗ — значыць, ёсць вінаваты, які і нясе адказнасць. Аднак выявілася, што пагрузчык быў незастрахаваны. 

Міхаіл Івашчанка не разумее, як цяпер ацаніць шкоду, хто, калі і на якія грошы будзе аднаўляць дом. "Калі ісці шляхам судовага разбору, працэс можа зацягнуцца на месяцы. А дзецям, якіх часова адправілі да бабулі ў вёску, трэба наведваць садок, гурткі і секцыі. Жыць жа ў паўразбураным будынку без газу і ацяплення з восені стане немагчыма", — наракае мужчына.

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Руслан Сакалоў прапанаваў вяскоўцу дапамогу. Але і ён выразнага алгарытму дзеянняў не ведае.

"Ужо звязаліся з прадстаўнікамі будаўнічага трэста № 14. Неўзабаве ў Церахоўку выедзе спецыяліст, які вызначыць віды і аб'ёмы работ, пралічыць суму, неабходную на іх вытворчасць. Затым прыступім да рамонту. Зараз падшукваем для домаўладальнікаў прыдатную жылплошчу для часовага пражывання. Ёсць аднапакаёвая кватэра, але для шматдзетнай сям'і, зразумела, такі варыянт не пасуе", — прызнаецца ён.

У дом шматдзетнай сям'і ўехаў трактар, але выплаціць страхоўку ім адмовіліся
Незастрахаваны пагрузчык разбурыў дом шматдзетнай сям'і / vdobrushe.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі