У ДТЗ пад Барысавам загінула двухгадовае дзіця, яно было непрышпіленым
Для таго, каб дастаць кіроўцу і пасажырку з пашкоджанай машыны, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў / УУС Мінаблвыканкама
Позна ўначы 17 ліпеня кіроўца "Opel" на трасе М1 паблізу вёскі Ланкаўшчына (Барысаўскі раён) выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Ford», паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Для таго, каб вызваліць кіроўцу і пасажырку "Opel" з пашкоджанай машыны, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
Вадзіцель "Opel", яго жонка і двухгадовае дзіця атрымалі траўмы. Дзіця завезлі ў бальніцу, але выратаваць не удалося. Паводле папярэдняй інфармацыі дзіця знаходзілася ў аўтакрэсле, але не было прышпіленым.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.