У фільме БТ "Белы легіён" параўналі з нацыстамі

У фільме БТ "Белы легіён" параўналі з нацыстамі

Увечары 12 красавіка па БТ паказалі прапагандысцкі фільм "Белы легіён чорных душ". Ён прысвячаўся "справе патрыётаў", якую вядзе КДБ супраць некалькіх дзясяткаў чалавек — пераважна сяброў арганізацыі "Белы легіён", распушчанай паўтара дзясятка гадоў таму.

У фільме праводзіліся паралелі паміж нацыстамі і "Белым легіёнам", а таксама Беларускім згуртаваннем вайскоўцаў. Паведамлялася, быццам увесну 1996 года "Белы легіён" не выключаў тэракты ў Маскве, а таксама рыхтаваў "шахідаў". 

Аўтары фільма заявілі, што на 25 сакавіка 2017 года ў Мінску быццам бы рыхтаваўся тэракт у натоўпе, які мусілі здзейсніць тэрарысты-смяротнікі. 

Паказалі ў кадры і "фраў А." — грамадзянку Нямеччыны з беларускімі каранямі, якая нібыта даведалася пра падрыхтоўку беспарадкаў у Мінску і напісала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі

Таксама ў фільме паказалі сведчанні затрыманага Андрэя Комліка-Ямаціна, як ён вывучаў падрыўную справу. 

Экспертамі аўтары фільма запрасілі артыстаў — спевака Ярмоленку і актора Гасцюхіна

Як паведамлялася раней, спярша КДБ пачаў справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пазней стала вядома, што ёсць таксама справа пра стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання. Агулам па іх праходзіць больш за 30 чалавек. 

У фільме БТ "Белы легіён" параўналі з нацыстамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі