У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"

Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам"

Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам" / Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген

Аварыя з удзелам трактара "Беларус" і легкавога аўтамабіля "Мерсэдэс" здарылася ў нямецкім горадзе Хельдрунген у федэральнай зямлі Цюрынгія. Як піша сайт "Беларусь і свет" са спасылкай на мясцовую паліцыю, ДТЗ адбылося ўвечары 10 лютага.

54-гадовы кіроўца "Мерсэдэса" праз няўважлівасць няправільна ацаніў хуткасць трактара, які ехаў перад ім у тым жа кірунку. У выніку аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў трактар.

Агульную шкоду, прычыненую легкавіку і трактару, ацанілі прыкладна на 18 тысяч еўра. Абодва кіроўцы (к тым ліку 37-гадовы мужчына, які кіраваў трактарам) атрымалі няцяжкія траўмы. Ім аказалі медыцынскую дапамогу. 

У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"
Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам" / Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген
У Германіі "Мерсэдэс" урэзаўся ў трактар "Беларус"
Трактар "Беларус" сутыкнуўся з "Мерсэдэсам" / Добраахвотная пажарная дружына горада Хельдрунген

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі