У Гомелі 78-гадовы мужчына памёр з-за атручвання грыбамі
У Гомелі 78-гадовы мужчына памёр, як мяркуецца, з-за атручвання грыбамі. Грыбы (сыраежкі, паддубнікі, парасонікі) ён сабраў у Рэчыцкім раёне, пасмажыў іх і з’еў. Лекары адной з бальніц абласнога цэнтра змагаліся за яго жыццё два тыдні. Дакладную прычыну смерці мусіць назваць паталагаанатам.
Дарэчы, сёлета ў Гомельскай вобласці зафіксавалі сем выпадкаў атручвання грыбамі. Медыкі дапамагалі 10 пацярпелым.
Фота: БЕЛТА