У Гомелі бацькі пакінулі 3-гадовую дачку з чужой жанчынай і паехалі ў Расію

У Гомелі бацькі пакінулі 3-гадовую дачку з чужой жанчынай і паехалі ў Расію

У Гомелі бацькі пакінулі 3-гадовую дачку з чужой жанчынай і паехалі ў Расію. Пасля “сігналу” суседзяў пра тое, што ў кватэры плача дзіця, а яго бацькоў даўно не відаць, на месца прыехалі прадстаўнікі сацыяльных службаў. Жанчына, якая была ў кватэры, не змагла патлумачыць, якія адносіны мае да дзяўчынкі. Як паведамляе БЕЛТА, цяпер бацькі выходзяць на сувязь з сацыяльнымі службамі і сцвярджаюць, што знаходзяцца ў Расійскай Федэрацыі. Пасля іх вяртання ў Беларусь справу разгледзіць камісія па справах непаўналетніх.

Пакуль праводзіцца праверка. Дзіця знаходзіцца пад апекай сацыяльных службаў. Вядома, што гэтая сям’я раней трапіла ў лік тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У сакавіку з бацькамі дзяўчынкі размаўлялі чальцы камісіі па справах непаўналетніх, паколькі яны не заўсёды выконвалі патрабаванні да сям’і, якая знаходзіцца на прафілактычным уліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі