У Гомелі згарэлі 15-метровыя ёлкі (відэа)
У Гомелі згарэлі 15-метровыя ёлкі. Два здарэнні адбыліся ў навагоднюю ноч у розных месцах горада. Як інфармуе прэс-служба МНС, спачатку ў 01:16 прыйшло паведамленне пра ўзгаранне пластыкавай ёлкі на металічным каркасе на Тралейбуснай вуліцы. У 02:55 давялося выязджаць на плошчу Перамогі. Адзначаецца, што ўзгаранні былі аператыўна ліквідаваныя, пацярпелых не было. Аднак агонь знішчыў і пластыкавае пакрыццё ёлак, і ілюмінацыю.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло быць парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Фота: 112.by