У Гомелі шпіталізавалі падлетка, на якім загарэлася адзенне
Прычынай пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём
У Гомелі шпіталізавалі падлетка, на якім загарэлася адзенне. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня. Хлопец у кватэры на пятым паверсе пяціпавярховіка займаўся пайкай дэталяў "з выкарыстаннем лёгкаўзгаральных вадкасцяў" — паяў плату ад зараднай прылады, а мікрасхему працёр ватовым дыскам, змочаным у ацэтоне. Адбылося ўзгаранне, якое ён патушыў разам з маці. У выніку 15-гадовы юнак атрымаў апёкі.
У МНС прычынай пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.