У Гомелі ў хлопчыка палец захрас у фотаапараце — выклікалі МНС

У Гомелі ў хлопчыка палец захрас у фотаапараце — выклікалі МНС

Гомельскія выратавальнікі выязджалі на нестандартны выклік: 2 лютага ў вучня першага класа адной з мясцовых школы палец захрас у фотаапараце. Хлопчык гуляўся з прыладай,засунуў указальны палец у адсек батарэі, але самастойна вызваліць руку не змог.

Спецыялісты дапамаглі вызваліць палец пры дапамозе спецінструмента. Стан хлопчыка нармальны, шпіталізацыя яму не спатрэбілася, паведамляе сайт Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі