У Гомелі за перавышэнне гандлёвай надбаўкі ў 42 капейкі судзілі дырэктара крамы

Крама ў Ельскім раёне / ілюстрацыйнае фота @elsk_info

Крама ў Ельскім раёне / ілюстрацыйнае фота @elsk_info

У Гомелі да адказнасці ледзь не прыцягнулі дырэктара прыватнай крамы з Ельска. У яго гандлёвым пункце кантралёры выявілі перавышэнне дапушчальных гандлёвых надбавак. Алей прадаваўся з надбаўкай 20,03% (замест 20%), а сыр — з гандлёвай надбаўкай 30,39% (замест 30,00%). Розніца склала 42 капейкі на кожную адзінку тавару.

За парушэнне ўстаноўленага парадку фармавання і прымянення цэн дырэктара крамы спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Справу разглядаў Эканамічны суд Гомельскай вобласці. З улікам таго, што выручка атрымалася невялікай, а фігурант раней закона не парушаў і мае на ўтрыманні малалетняе дзіця, ад адказнасці яго вызвалілі. Мужчыну вынеслі папярэджанне ў тым ліку пра тое, што калі ён цягам года яшчэ раз здзейсніць такое ж правапарушэнне, пазбегнуць адказнасці ўжо не атрымаецца. За такія парушэнні пагражае штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі