У Гомелі затрымалі валютчыка

"Здабыча" гомельскай міліцыі ад затрыманага валютчыка / t.me/uvdgomel
"Здабыча" гомельскай міліцыі ад затрыманага валютчыка / t.me/uvdgomel

У Беларусі настолькі ўсё добра з эканамічнай сітуацыяй, што ўжо вярнуліся валютчыкі. Аднаго з іх затрымалі ў Гомелі, паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі.

Мужчына памяняў расіянцы 2 тысячы расійскіх рублёў на беларускія. Пасля гэтага 48-гадовага гамельчука затрымалі аператыўнікі.

У мужчыны знайшлі каля 50 тысяч расійскіх і амаль 3 тысячы беларускіх рублёў. На яго склалі адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф ад 4800 да 6400 рублёў (ад 150 да 200 базавых велічыняў).

Такі ж пратакол склалі і на расіянку. У яе, дарэчы, канфіскаалі грошы, атрыманыя падчас абмену. Ёй таксама пагражае штраф, але меншы — ад 1600 да 4800 рублёў (50-150 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі