У Гомелі жанчына ўпала з балкона шматпавярховага дома і загінула

У Гомелі жанчына ўпала з балкона шматпавярховага дома і загінула

У Гомелі маладая жанчына выпала з балкона шматпавярховага дома і загінула. Трагічнае здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 5 верасня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчына ўпала з агульнага балкона, з якога паверха, не паведамляецца. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Ёй было 26 гадоў.

Асноўная версія здарэння — суіцыд. Праверку праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі