У Гомельскай вобласці сутыкнуліся два бяспраўнікі: 1 чалавек загінуў, 4 паранена

У лоб сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, Volkswagen Golf і Mercedes Benz / @ uvdgomel​
У лоб сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, Volkswagen Golf і Mercedes Benz / @ uvdgomel​

Адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні ў выніку ДТЗ, якое адбылося ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці ўчора позна ўвечары. У лоб сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, Volkswagen Golf і Mercedes Benz. Як пазней высветлілі супрацоўнікі ДАІ, абодва кіроўцы былі без пасведчанняў — раней іх пазбавілі правоў за язду ў нецвярозым стане.

Меркаваны віноўнік аварыі — кіроўца Volkswagen Golf, які выехаў на паласу сустрэчнага руху: быў нецвярозы і гэтым разам. У выніку ДТЗ ён загінуў.

"З траўмамі рознай ступені цяжкасці ў бальніцу дастаўленыя 45-гадовы пасажыр аўтамабіля Mercedes, а таксама тры пасажыры Volkswagen", — расказалі ў Гомельскім АУС. Там таксама адзначылі, што ні адзін з удзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі