У горадзе Кахраманмараш у Турцыі загінула беларуска і яе 4-гадовая дачка
Разбор завалаў у горадзе Кахраманмараш / Reuters
У горадзе Кахраманмараш у Турцыі загінула беларуска і яе 4-гадовая дачка. Іх шукалі пад заваламі некалькі дзён. Як піша sb.by, ратавальнікі спецатрада "ЗУБР" МНС Беларусі пацвердзілі беларускаму пасольству, што пад абломкамі дома знайшлі целы жанчыны і яе дзіцяці. Іх апазнаў сваяк мужа беларускі. Раней знайшлі целы мужа, грамадзяніна Турцыі, і 11-гадовага сына.
Магутны землятрус з магнітудай 7,7 адбыўся 6 лютага. Ён закрануў паўднёвыя рэгіёны Турцыі і паўночна-заходнюю Сірыю. Толькі ў Турцыі, паводле афіцыйных даных, загінулі больш за 18 тысяч чалавек.
У пятніцу стала вядома, што самалёт Мінабароны Беларусі вывез з Турцыі на радзіму трох беларусак з трыма дзецьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.