У Гродне абітурыентаў універсітэта запрашалі ў гурток "НКВД"

У Гродне абітурыентаў універсітэта запрашалі ў гурток "НКВД"

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Як паведамляе сайт універсітэта, установу ў гэты дзень наведала каля 1000 школьнікаў і навучэнцаў каледжаў Гродзеншчыны.

Сваю праграму для будучых абітурыентаў рыхтавалі розныя факультэты. Напрыклад, прадстаўнікі юрыдычнага факультэта запрашалі дзяўчат і юнакоў папрацаваць на дэтэктыўнае агенцтва "НКВД" ("Ну, Куды Вы дзенецеся?!)". "Тут удзельнікі даведаліся пра тонкасці апытання і надгляду грамадзян пры праходжанні мяжы, складалі фотаробаты і вывучалі ўзоры рэчыўных доказаў", — гаворыцца на сайце ўніверсітэта.

НКВД — рускамоўны скарот Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). Гэтае ведамства ў 1930-я гады праводзіла палітыку масавых рэпрэсіяў. 

Дарэчы, Янка Купала (чыё імя носіць універсітэт) рабіў сабе харакіры, каб пазбегнуць арышту па сфабрыкаванай у НКУС справе так званага "Саюза вызвалення Беларусі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі