У Гродне без цяпла засталіся дзіцячы садок, жылыя дамы і крамы
Камунальная аварыя адбылася ў Гродне, ілюстрацыйнае фота
Уначы 7 лютага камунальную аварыю на трубаправодзе выявілі ў Гродне, паведамляе тг-канал "Гроднаэнерга".
У раёне дзіцячага садка №100 па вуліцы Паўднёвай заўважылі моцную пару з трубы. Выявілася пашкоджанне цепласеткі.
Камунальнікі адключылі аварыйны ўчастак. Без цяпла засталіся дзіцячы садок, шэраг жылых дамоў і некалькі крамаў.
На месцы аварыі працуюць тры брыгады філіяла "Гродзенскія цеплавыя сеткі", а таксама спецтэхніка.
Як распавядала Еўрарадыё, аварыя на трубаправодзе ў Мінску 7 лютага пакінула без цяпла і гарачай вады жыхароў некалькіх раёнаў сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.