У Гродне дзяўчынка праглынула швейную іголку

У Гродне дзяўчынка праглынула швейную іголку

У Гродне 15-гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула швейную іголку. Падчас шыцця яна ўтрымлівала яе зубамі. Як піша “Медыцынскі веснік”, пацярпелую тэрмінова завезлі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Быў зроблены рэнтгеналагічны здымак, з дапамогай якога лакалізоўвалася месцазнаходжанне іголкі. Дзяўчынка якраз пачала скардзіцца на востры боль у левым баку. Іголку знайшлі ў сценцы кішэчніка. З вялікімі тэхнічнымі цяжкасцямі лекары захапілі яе шчыпцамі і вывелі з страўнікава-кішачнага тракту. Пры гэтым сценка кішэчніка не была пашкоджана. Праз суткі дзяўчынку выпісалі з бальніцы.

Адзначаецца, што ў гродзенскай бальніцы гэта чацвёрты такі выпадак за апошнія пяць гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі