У Гродне на Нёмане выратавалі сабаку, які дрэйфаваў на крызе (відэа)
У Гродне на Нёмане выратавалі сабаку, які дрэйфаваў на крызе. "Падарожніка", які самастойна не мог дабрацца да берагу, заўважылі супрацоўнікі "Цэнтральнай" ратавальнай станцыі. На лодцы яны дабраліся да крыгі і забралі сабаку, якога даставілі на бераг, інфармуе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах.