У Гродне створаць месца для “байкерскіх тусовак”

У Гродне створаць месца для “байкерскіх тусовак”

У Гродне створаць месца для сустрэчаў байкераў. З такой ініцыятывай выступае ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, якая на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы змясціла галасаванне і апытанне аб выбары пляцоўкі для такіх “тусовак”.

Апошнім часам гродзенскія байкеры збіраліся ў розных месцах горада, часцей за ўсё на паркоўках ля кавярняў або гандлёвых цэнтраў. Гэта выклікала незадаволенасць як мясцовых жыхароў, так і аўтамабілістаў. ДАІ прапануе выбраць пляцоўкай для сустрэчаў набярэжную на правым беразе Нёмана непадалёк ад замкаў.

Калі гараджане падтрымаюць такую ініцыятыву, пляцоўка размясціцца далёка ад жылых дамоў, а мінімальны рух транспарту і пешаходаў у гэтым месцы будзе спрыяць бяспецы руху. Цяпер любы ахвочы можа прагаласаваць “за” ці “супраць” такога рашэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі