У Гродне тралейбус сутыкнуўся з легкавіком, трое пасажыраў атрымалі траўмы

У Гродне тралейбус сутыкнуўся з легкавіком, трое пасажыраў атрымалі траўмы

У Гродне тралейбус сутыкнуўся з легкавіком. Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, тралейбус ехаў з боку бульвара Ленінскага камсамола ў накірунку вуліцы Астроўскага. Кіроўца заўважыў "Рэно", які выехаў са стаянкі, перабудаваўся на іншую паласу руху і не пабачыў, што там ехаў аўтамабіль. Калі ж заўважыў, выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але было ўжо запозна. І легкавік, і тралейбус атрымалі нязначныя пашкоджанні.

Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры пасажыркі тралейбуса, якія ўпалі ў салоне. Яны пройдуць амбулаторнае лячэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі