У Гродне тры чалавекі загінулі на пажары ў шматпавярховіку
У Гродне на пажары ў шматпавярховіку загінулі тры чалавекі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося сёння ўдзень ў доме па вуліцы Горкага.
Гарэла кватэра на 11-паверсе. Для ліквідацыі ўзгарання выратавальнікі выкарыстоўвалі аўталесвіцу. Падчас тушэння пажару ў кватэры знайшлі тры трупы. Эвакуацыя жыхароў суседніх кватэраў не спатрэбілася.
Прычыны здарэння высвятляюцца.