У Гродне у дачыненні школьніка пачалі крымінальную справу — кідаў камяні ў АМАП
У Гродне у дачыненні школьніка распачалі крымінальную справу. Прэс-служба МУС паведамляе, што 16-гадовы хлопец кідаў камяні ў АМАП. Сутычка адбылася 13 верасня каля будынка райвыканкама, калі сілавікі затрымлівалі пратэстоўцаў ("агрэсіўна настроеных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі"). Сцвярджаецца, што ў міліцыю паляцелі бутэлькі і камяні.
10-класніка знайшлі па відэазапісе сутычкі. Крымінальную справу распачалі па факце гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. Раней хлопец да адказнасці не прыцягваўся.
Напярэдадні ў МУС паведамілі пра крымінальную справу, якую распачалі ў дачыненні студэнта, які ў Мінску нібыта ўдарыў каленам амапаўца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.