У Гродне ў ДТЗ на скрыжаванні пацярпелі тры чалавекі (відэа)

У Гродне ў ДТЗ на скрыжаванні пацярпелі тры чалавекі (відэа)

У чацвер у Гродне каля 15-й гадзіны ў ДТЗ на скрыжаванні вуліц Шчорса і Магістральнай пацярпелі тры чалавекі. Там адбылося сутыкненне BMW і Mitsubishi. На відэа відаць, як кіроўца BMW пры павароце налева не прадаставіў перавагу Mitsubishi, які рухаўся насустрач на дазваляльны сігнал святлафора. Пацярпелыя — кіроўца і два пасажыры Mitsubishi, яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі