У Гродне юнакі абакралі 42 аўтамабілі

У Гродне юнакі абакралі 42 аўтамабілі

У Гродне юнакі абакралі 42 аўтамабілі. Зламыснікаў затрымалі. Яны — навучэнцы аднаго з мясцовых каледжаў. У адносінах маладых людзей распачалі крымінальную справу, артыкул — “Крадзеж”.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, крадзяжамі займаліся хлопцы ва ўзросце 18 і 19 гадоў. Легкавікі яны выбіралі на вуліцах і ў гаражах — альбо аўтамабілі не былі зачынены, альбо ў іх разбівалі шкло. Забіралі магнітолы, відэарэгістратары, навігатары, каністры, запальнічкі, колы, а ў адным выпадку нават чахлы з сядзенняў. Усё гэта збіралася ў арандаваным гаражы з мэтай продажу.

Вядома, што затрыманыя — ураджэнцы Ваўкавыска. Раней яны праблем з законам не мелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі