У Гродне за ўдзел у пратэстах 2020-га будуць судзіць сямейную пару
![Пратэсты ў Гродне ў жніўні 2020-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/grodna.jpg.webp?itok=3E17oFZE)
Пратэсты ў Гродне ў жніўні 2020-га / tvgrodno.by
У Гродне за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі сямейную пару (у затрыманні ўдзельнічалі амапаўцы). Прапагандысты паведамілі, што ў выніку жанчыну пакінулі з дзіцем да суда і ёй могуць вынесці пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Мужчына застаецца за кратамі.
Як піша @nebovkletku, верагодна, затрыманыя — Леанід і Антаніна Церабей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.