У Гродне знайшлі 16-гадовага "мінёра" гімназіі, распачатая крымінальная справа

У Гродне знайшлі 16-гадовага "мінёра" гімназіі, распачатая крымінальная справа

У Гродне знайшлі 16-гадовага "мінёра" гімназіі. Юнака падазраюць у тым, што ён праз сацсеткі распаўсюдзіў інфармацыю пра бомбу ў будынку навучальнай установы. Здарэнне адбылося 30 студзеня. З ініцыятывы праваахоўнікаў настаўнікаў і гімназістаў эвакуявалі. На месца прыязджалі сапёры, якія абследавалі будынак і ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Крымінальную справу ў дачыненні юнака распачалі па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы (ч. 1 арт. 340 КК). З ім праводзяцца следчыя дзеянні, дадае прэс-служба Следчага камітэта.

У Телеграм-каналах з'явіліся скрыншоты перапіскі падлеткаў, у якой адзін з іх напісаў ці то жартам, ці то ўсур'ёз: "Як усё можа быць у парадку, калі ў межах школы павінны быць размешчаны па меншай меры чатыры выбуховыя прылады".

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 30.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі