У Гродне знайшлі дзяўчынку, якая знікла 8 ліпеня

У Гродне знайшлі дзяўчынку, якая знікла 8 ліпеня

У Гродне знайшлі дзяўчынку, якая знікла 8 ліпеня. Паведамлялася, што 13-гадовая Дыяна Пятрэвіч пайшла з дому з-за хлопца, з якім яе бацькі не дазвалялі сустракацца. Да пошукаў падключылася міліцыя, яе фота і прыкметы былі агучаны ў СМІ.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынку знайшлі ў раёне транспартнай развязкі каля абласной філармоніі. Праваахоўнікі адзначаюць, што з ёй усё ў парадку.

У Гродне знайшлі дзяўчынку, якая знікла 8 ліпеня
Фота: uvd.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі