У Грузіі памёр беларускі музыка Мікалай Тоўсцік
У Грузіі памёр беларускі музыка Мікалай Тоўсцік, паведамляе Беларуская Рада культуры.
Ад красавіка ён быў у коме пасля няўдалага падзення на адной з вуліц Тбілісі, куды пераехаў летась.
Сям’я і сябры ўвесь гэты час кампенсавалі выдаткі на яго знаходжанне ў клініцы.
Цяпер Мікалая трэба перавесці з Грузіі ў Беларусь, каб пахаваць на радзіме. Абвешчаны збор грошай.
Мікалай Тоўсцік — выпускнік Коласаўскага ліцэя, удзельнік праектаў "Я люблю ліцэй", "Партызанская школа", "Веру ў цябе", Chill. Таксама ён выступаў разам з рознымі беларускімі гуртамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.