У Грузіі ў ДТЗ загінула беларуска, яе спадарожнік атрымаў цяжкія траўмы

ДТЗ адбылося ў цэнтры горада (ілюстрацыйнае фота)

ДТЗ адбылося ў цэнтры горада (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Грузіі ў ДТЗ загінула 25-гадовая грамадзянка Беларусі, яе спадарожнік атрымаў цяжкія траўмы. У таксі, на якім яны ехалі, паводле папярэдняй інфармацыі, урэзаўся іншы аўтамабіль. Пасажыраў выкінула з машыны. Дзяўчына памерла на месцы здарэння. Мужчына шпіталізаваны, ён выйшаў з комы, але застаецца ў цяжкім стане, піша "Позірк".

Здарэнне адбылося ўначы 16 лютага ў цэнтры Батумі. Згаданыя беларусы праважалі сястру дзяўчыны, якая ляцела ў Беларусь. Яна даведалася пра трагедыю, калі ўжо была ў Мінску.

Вядома, што кіроўца таксі таксама шпіталізаваны. Кіроўца іншага аўтамабіля затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.